Іпэшнікам дазволяць наймаць аднаго работніка асобным указам

Дырэктыва № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», па задуме яе распрацоўшчыкаў, накіравана на ліквідацыю праблем, з якімі сутыкаюцца прадпрымальнікі. Аднак у дырэктыву не патрапіла адна важная прапанова індывідуальных прадпрымальнікаў — магчымасць наймаць на працу не толькі блізкіх сваякоў.

"Калі ІП змогуць мець такую магчымасць?", — пацікавілася "Камсамолка” у намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура.

"Тады, калі выйдзе адпаведны дакумент. Гаворка ідзе пра аднаго наёмнага працаўніка", — адказаў намеснік міністра.

Гэта значыць, на аднаго дазволенага работніка спатрэбіцца асобны ўказ.