Ірландскія студэнты вырашылі пакінуць свае ровары на Гомельшчыне

Ірландскія студэнты здзяйсняюць велапрабег па Гомельскай вобласці. Акцыя прысвечана праблемам ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. 14 чэрвеня больш за 40 студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Дубліна выехалі на роварах са Светлагорска ў Рэчыцкі раён. Ровары яны набылі ў Мінску адразу па прыбыцці ў беларускую сталіцу.

Спачатку ірландцы наведвалі забруджаныя раёны Магілёўшчыны. Іх велапрабег скончыцца ў горадзе Ветка. Ровары і іншую гуманітарную дапамогу студэнты перададуць у дзіцячыя інтэрнаты і спартыўныя школы Гомельшчыны.

БелаПАН