Ірына Быкава наведала Віцебск
14 траўня Віцебск наведала ўдава Васіля Быкава. Гэта быў першы за многія гады візіт Ірыны Быкавай у горад, дзе вучыўся на мастака вялікі пісьменнік.
Дарэчы, яна ўпершыню ўбачыла мемарыяльную дошку на будынку мастацкай вучэльні. Дошка была адкрытая летась, але Ірыну Міхайлаўну мясцовыя ўлады на ўрачыстае адкрыццё не запрасілі.
Удава сустрэлася з аўтарамі дошкі – віцебскімі скульптарамі Аляксандрам Гвоздзікавым і Валерыем Магучым, а таксама наведала абласную бібліятэку. Ірына Быкава перадала ў фонд бібліятэкі два тамы апошняга збору твораў пісьменніка і паабяцала перадаць яшчэ некалькі выданняў са сваёй хатняй бібліятэкі.
Таксама спадарыня Ірына ўзяла ўдзел у вечарыне ў віцебскім Еўрапейскім клубе разам са старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесем Пашкевічам і рэдактарам часопіса “Дзеяслоў” Барысам Пятровічам. Пятровіч адзначыў, што ў рэгіёнах больш уважліва адносяцца да памяці вялікага беларускага пісьменніка, чым у сталіцы.
Пятровіч: “Так сталася, што клапоцяцца пра памяць Васіля Ўладзіміравіча найбольш у тых мясцінах, дзе ён пачынаў, дзе ён жыў у першыя гады – на Гродзеншчыне, на Віцебшчыне. Гэта, я так думаю, два крылы беларушчыны на сёння, а ў цэнтры, у тулаве, ў галаве, на жаль, на сёння няма ні музея Быкава, ні вуліцы імя Быкава”.