Ірына Казуліна чакае ад ААН разгляду беларускага пытання

"За 10 месяцаў, што мой муж пад арыштам і ў турме, мы былі ў шмат якіх краінах, але ў дыпламатаў і кіраўнікоў дзяржаваў абмежаваныя сродкі ўзьдзеяння. Рабіліся заявы з патрабаваннем вызваліць Казуліна. Image 122Але пакуль, на жаль, гэта ніяк не дзейнічае на нашага нелегітымнага кіраўніка дзяржавы.

Іншая справа – мы павінныя паказаць свету, што ў нас у Беларусі нават цяпер, у сучаснасці, ёсць палітвязні.

Ад Рады Бясьпекі ААН мы чакаем разгляду пытаньня аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Беларусь з'яўляецца сябрам ААН і, спадзяемся, будзе вымушаная выконваць яе рэзалюцыі.

Што датычыцца Еўразвязу, яны ставяць гэтае пытанне заўсёды на ўсіх перамовах з уладамі, і мы гэта бачым.

І хацелася б, каб болей народу ведала пра гэта – простых людзей, простых палякаў.

Таму мы тут, у Польшчы".

photo.bymedia.net