Ірыну Казуліну пахаваюць у вёсцы Тарасава каля Ждановічаў

У мінскім Чырвоным касцёле працягваецца развітанне з Ірынай Казулінай. Каля труны — Аляксандр Казулін з дочкамі Вольгай і Юліяй.
За касцёлам стаяць два аўтобусы са спецназам, два "аўтазакі" і міліцэйскі "УАЗ". У 12 гадзін будзе адслужаная памінальная імша. Пасля 13-й працэсія рушыць у бок могілак у вёсцы Тарасава.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч.

“Да апошняга чакалі станоўчага рашэння, каб дазволілі пахаваць на Маскоўскіх могілках. Аднак не дачакаліся, рашэнне не зменена. У выніку размова ідзе пра могілкі ў Тарасаве, што знаходзяцца на тэрыторыі Ждановіцкага сельсавета”.