Ісландкі страйкуюць супраць няроўнага з мужчынамі заробку
Тысячы жанчын Ісландыі пратэстуюць супраць няроўнасці сярэдняга заробку мужчын і жанчын, паведамляе ВВС. У панядзелак пратэстоўніцы сышлі з працы ў 14:25. Многія з іх таксама адмаўляюцца рыхтаваць абед ці вячэру, прыбірацца дома і нават прыглядаць за дзецьмі.