Ісландская хмара над мінскім канцэртам Scorpions
З-за вулканічнага воблака над Еўропай беларускі канцэрт Scorpions перанесены з 20 на 29 красавіка
На 20 красавіка ў Мінск-Арэне быў запланаваны вялікі канцэрт легендарнага нямецкага гурта Scorpions. У Беларусі гурт меркаваў пачаць свой сусветны развітальны тур.
У сувязі з распаўсюджаннем вулканічнага пылу на ўсход і адменай большасці авіярэйсаў па ўсёй Еўропе прыхільнікі нямецкага гурта ўжо з раніцы 19 красавіка сумняваліся ў тым, што канцэрт у Мінску адбудзецца ўвогуле. Паводле даведкі Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", 19 красавіка рэйс з Франкфурту, якім "скарпы" павінныя былі прыляцець у беларускую сталіцу, адменены:
Нацыянальны аэрапорт "Мінск": “На сёння рэйс адменены. На заўтра пакуль інфармацыі няма”.
Яшчэ ўдзень адны з арганізатараў канцэрта Scorpions — кампанія Allstars.by — пра адмену ці перанос імпрэзы не думалі:
Кампанія Allstars.by: “Зараз вам такой інфармацыі ніхто не скажа ў любым выпадку. Усё паводле плана. Як ёсць, так і ёсць”.
Аднак бліжэй да вечара канцэрт усё ж перанеслі — на 29 красавіка. Дарэчы, па словах супрацоўнікаў кампаніі Allstars.by, квіткоў на выступ знакамітых немцаў прадалі шмат.
Фота www.anti-kbf.org.ua