Іспанская "Дарога" атрымала шэсць прэмій "Гоя"
Карціна рэжысёра Хаўера Фесэра (Javier Fesser) "Дарога" (Camino) у
нядзелю была ўганараваная шасці іспанскіх кінапрэмій "Гоя", паведамляе
агенцтва France Presse. Журы 23-га кінафэсту ўзнагародзіла "Дарогу" як лепшы фільм і за лепшы сцэнар, у той час як Фесэр атрымаў узнагароду за лепшую рэжысуру. Акрамя таго, узнагароджаныя трое акцёраў карціны. Кармэ Эліас (Carme Elias) уручылі прэмію ў намінацыі "лепшая акторка", Жорзі Даўдэр (Jordi Dauder) названы "лепшым акцёрам другога плану", а 12-гадовую Нерэю Камача (Nerea Camacho) узнагародзілі як "лепшую дэбютантку".
Прэмію "Гоя" у намінацыі лепшы акцёр атрымаў Бенісіа дель Тора (Benicio Del Toro), які сыграў Чэ Гевару ў карціне "Чэ" Стывена Содэрберга. Лепшай акторкай другога плану стала Пенелопа Крус за фільм "Вікі Крысціна Барселона" Вудзі Алена. За гэтую ж ролю акторка намінаваная на "Оскар" у бягучым годзе.
Фота: www.golos.in.ua