Іспанскія аэрапорты зачынілі з-за вулкана Эяф’ялаёкудль
Андалузійскія аэрапорты у Сэвільі, Хэрэзе і Бахадозе зачынілі раніцай у аўторак. Таксама зачыненыя па чатыры аэрапорты на Канарскіх выспах і ў Партугаліі, інфармуе Onet.pl. Зроблена гэта на загад паветранай кантрольнай службы Eurocontrol. У панядзелак з 28,5 тыс. рэйсаў у Еўропе былі скасаваныя 500 – з прычыны таго, што ісландскі Эяф’ялаёкудль выкідваў амаль 50 тон вулканічнага пылу ў секунду.