Італьянскія аўтамабілісты сёння аддалі перавагу роварам

Жыхары 40 гарадоў Італіі сёння перасядуць з аўтамабіляў на ровары. Гэтая акцыя накіравана на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў буйных цэнтрах Апенінскай паўвыспы.  Паводле звестак італьянскага нацыянальнага статыстычнага інстытута, 41% жыхароў краіны лічаць забруджванне атмасферы адной з галоўных праблемаў сучаснасці.

Звычайна, падчас правядзення такіх акцый, улады гарадоў арганізуюць бясплатныя пункты пракату ровараў і адмяняюць квіткі ў грамадскім транспарце.

РИА “Новости”