Іван Шыла здаў на 9 балаў экзамен па ангельскай мове

"Палітпрызыўнік" з Салігорску Іван Шыла 9 чэрвеня здаў школьны іспыт па англійскай мове. Хлопец атрымаў 9 балаў.  Іспыт быў неабходны юнаку для атрымання атэстату аб сярэдняй адукацыі. Як нагадвае nn.by, Івана Шылу выключылі летась з салігорскай сярэдняй школы №4 за адзін дзень да апошняга іспыту. Праз паўгода хлопца забралі ў войска. Ён служыць у войсках супрацьпаветранай абароны ў Межыцы, пад Лепелем.