Івашкевіч: Кампанія Саннікава праходзіла на ахвяраванні людзей

Нагадаем, на гэты раз невядомы аўтар (ці аўтары) пішуць пра грамадзянскую ініцыятыву "Еўрапейская Беларусь", Андрэя Саннікава і Ірыну Халіп, якія ўжо месяц знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Змешчана частка плана "Стратэгія перамогі", нібыта, складзенага імі, называецца бюджэт больш чым у 19 мільёнаў долараў.


"Я ведаю, што кампанія Саннікава праходзіла за кошт абсалютна ахвяраванняў: ад максімум некалькіх тысяч даляраў да мінімум 20 даляраў, — кажа Віктар Івашкевіч. — Іх ахвяравалі прыхільнікі за кошт абвесткі на сайце "Хартыі". Людзі прыходзілі, азвяравалі. Цалкам гэта былі народныя грошы".


Віктар Івашкевіч не выключае, што пасля азнаямлення з тэкстам сённяшняй публікацыі ён звернецца да юрыстаў, каб аформіць іск у суд.