Ізраільскі самалёт прызямліўся без рухавіка і са зламаным крылом

У самалёце Boeing 757 ізраільскай авіякампаніі El-Al, які выконваў рэйс з Парыжа ў Тэль-Авіў, выявіліся сур’ёзныя праблемы з левым крылом і адным з рухавікоў. Да ўзлётна-пасадачнай паласы былі экстрана сцягнутыя буйныя сілы ратавальнікаў, а таксама брыгады хуткай дапамогі і пажарнай аховы.

Як паведамляе радыёстанцыя "Коль Ісраэль", лётчыкам удалося пасадзіць няспраўную машыну. Ніхто з 70 пасажыраў не пацярпеў.