Jam агучыў бліжэйшыя планы

Брытанскі гурт Jam уз'яднаўся і плануе пасля серыі выступаў у Вялікабрытаніі і ЗША выдаць канцэртны DVD і распачаць запіс новага альбома. Паводле паведамлення амерыканскага штотыднёвіка Billboard, зараз у склад панк-калектыву ўваходзяць басісты Брус Фокстан і бубнач Рык Баклер, якія запрасілі замест гітарыста і вакаліста Пола і Уэлера адразу двух музыкаў - Дэвіда Мура і Расэла Хастынгса.

52-гадовы Фокстан дадаў, што плануе «выдаць новы альбом бліжэй да канца года. Ужо ёсць некалькі добрых ідэй, якія будуць развівацца падчас тура».

Нагадаю, што гурт Jam быў заснаваны ў 1972 годзе, а разваліўся ў 1982 годзе. За гэты час панк-трыо выдала шэсць студыйных кружэлак.

Самым вялікім поспехам карыстаўся альбом «Sound Affects» (1980), які дайшоў да другога месца ў хіт-парадзе Вялікабрытаніі.

Фота: www.noblepr.co.uk