Каб патрапіць у школу з беларускай мовай, у Бельску стаяць чэргі
У Бельску Падляшскім у Комплексе школ з дадатковай беларускай мовай навучання імя Яраслава Кастыцэвіча не хапае кабінетаў, каб размясціць усіх вучняў. З-за гэтага нават давялося ўвесці 6-дзёнку. Пры гэтым у іншых школах горада кабінетаў нашмат больш, чым вучняў. У сувязі з гэтым адну са школаў у хуткім часе могуць закрыць.
Комплекс школаў паўстаў пасля аб'яднання школы №3 і агульнай гімназіі №3. Прадметы выкладаюцца па-польску, а дадатковым прадметам з'яўляецца беларуска мова.
Комплекс школ з дадатковай беларускай мовай навучання імя Яраслава Кастыцэвіча лічыцца элітнай навучальнай установай. Гэтак, на апошніх ваяводскіх спаборніцтвах па школьных прадметах школа № 3 заняла 5 месца па колькасці лаўрэатаў. У той жа час ў агульнай гімназіі № 3 вялікая ўвага надаецца спорту. Усяго ў 2 школах комплексу - больш за 700 вучняў.