Кабякоў: Расія і Беларусь пакуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты
Расія і Беларусь пакуль не зблізілі пазіцыі па пытанні экспартных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты. Пра гэта, па звестках РІА "Новости", паведаміў журналістам беларускі віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што гэтае пытанне не будзе разглядацца ў рамках паседжання камісіі Мытнага саюзу, якое адбудзецца ў пятніцу, 18 чэрвеня, пры сустаршынстве першага віцэ-прэм'ера РФ Ігара Шувалава.
Фармальна Мытны саюз Беларусі, Расіі ды Казахстана пачаў дзейнічаць з 1 студзеня гэтага года. Аднак дэ-факта ён будзе дзейнічаць толькі пасля ўступлення ў сілу агульнага Мытнага кодэкса. Беларусь дагэтуль не ратыфікавала яго.