Кацярына Карстэн стала чэмпіёнкай Еўропы па акадэмічным веславанні
Кацярына Карстэн перамагла на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні. Як паведамляе БЕЛТА, спаборніцтвы праходзяць у партугальскім Мантэморэ-о-Вэлью. Беларуска апярэдзіла сваю адвечную суперніцу Мірку Кнапкаву з Чэхіі больш як на 1 секунду. Шведка Фрыда Свенсан заняла 3-е месца.