Кацярына Карстэн стала першай на Кубку свету па веславанні
Кацярына Карстэн выйграла золата на першым этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў славенскім Бледзе. Беларуская вяслярка заваявала залаты медаль у класе лодак-адзіночак, піша Champ.by. Кацярына Карстэн пераадолела дыстанцыю ў 2000 метраў за 7 хвілін 36,03 секунды і больш чым на 2 секунды апярэдзіла бліжэйшую пераследвальніцу Эму Твіг з Новай Зеландыі. Бронза ў кітаянкі Тан Бін.