Кадэбісты забралі ў актывіста БНФ 1700 долараў
У Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі старшыню Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Змітра Шыманскага. Яны паведамілі, што дзейнічаюць па даручэнні дэпартамэнту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. У апазіцыянера канфіскавалі 1700 долараў, якія той меў пры сабе. Кадэбісты паведамілі, што хочуць праверыць сапраўднасць купюр. Таксама яны запатрабавалі, каб Шыманскі напісаў тлумачальную наконт таго, адкуль мае 1700 долараў. Зрабіць гэта апазіцыянер адмовіўся.
Цяпер Шыманскі чакае праверкі дэкларацый сваіх даходаў, а таксама маёмасці, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.
Цяпер Шыманскі чакае праверкі дэкларацый сваіх даходаў, а таксама маёмасці, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.