Каля 100 млн долараў мусяць сэканоміць мінскія прадпрыемствы – Міхаіл Паўлаў
Мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў паставіў задачу мінскім прадпрыемствам па эканоміі ў 2008 годзе – каля 100 мільёнаў долараў. Як паведамляе тэлеканал СТВ, спецыялісты “былі азадачаны” такім планам.
Міхаіл Паўлаў выказаў незадавальненне не зусім паспяховымі паказчыкамі энергаэфектыўнасці сталічных прадпрыемстваў. Паліўна-энергетычныя рэсурсы зімой былі сэканомленыя толькі на траціну ад запланаванага.