Каля 300 параў возьмуць шлюб у Мінску ў дзень трох васьмёрак
У дзень трох васьмёрак - 08.08.2008-га - у мінскіх ЗАГСах возьмуць шлюб каля 300 параў. Усе маладыя людзі, якія абралі для такога адказнага кроку гэты дзень, перакананыя, што ён абяцае ім доўгае і шчаслівае жыццё.
Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", у кожным з ЗАГСаў сталіцы першыя пяць параў, што будуць распісвацца ва ўрачыстай абстаноўцы, атрымаюць арыгінальны падарунак - пясочнае печыва ў выглядзе васьмёркі, аблітае шакаладам.