Каля 400 падворкаў падтоплена на Магілёўшчыне і Гомельшчыне

Больш за 400 будынкаў, пераважна прыватных, падтоплена за мінулыя суткі ў 19 раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей залевамі. Як адзначае "Інтэрфакс", быў размыты ўчастак чыгуначнага палатна Магілёў-Асіповічы, цягнік на гэтым участку затрымалі на 9 гадзін. Дажджы таксама размылі ўчасткі дарогі на аўтатрасах Магілёў-Чавусы і Чавусы-Слаўгарад.

Па звестках Гідраметэацэнтра, у Слаўгарадзе за суткі выпала 136 мм ападкаў. Для параўнання месячная норма, напрыклад, для Мінску — 91 мм.

Да залевы дадаўся моцны вецер. На Магілёўшчыне і Гомельшчыне ён абясточыў 86 населеных пунктаў. Выратавальнікі кажуць, што на цяперашні час энергазабеспячэнне адноўлена.