Каля 400 прадпрымальнікаў рэчыцкага рынку "Славянскі" засталіся без працы
11 чэрвеня ў Рэчыцы (Гомельская вобласць) каля 400 прадпрымальнікаў рынку "Славянскі" засталіся без працы. Як паведаміў “БелаПАН” актывіст грамадскага аб'яднання "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Алег Шабетнік, ранейшыя дамоўленасці з Рэчыцкім райвыканкамам і ўласнікам рынку – прыватным гандлёва-вытворчым прадпрыемствам "Донаприс" аб спыненні працы з 1 ліпеня ў сувязі з рэканструкцыяй былі парушаныя.
У справу ўмяшаўся Рэчыцкі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, які пастанавіў закрыць рынак "Славянскі" з 11 чэрвеня з прычыны неадпаведнасці яго санітарнага стану.
У справу ўмяшаўся Рэчыцкі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, які пастанавіў закрыць рынак "Славянскі" з 11 чэрвеня з прычыны неадпаведнасці яго санітарнага стану.