Каля 50 прыватных хатаў падтапіла ў Магілёве залева
У Магілёве залева падтапіла каля 50 прыватных хатаў. На вуліцах горада на адпампоўцы вады працуюць выратавальнікі МНС і супрацоўнікі камунальных службаў. Як паведаміў "Інтэрфакс", у Магілёве ідзе моцны дождж, па звестках гідраметэацэнтра за суткі выпала 60 мм ападкаў — 79% месячнай нормы. Вада на вуліцах доўга не стаіць, але ўзровень вады ў нізінах захоўваецца прыкладна 10-15 см.
Наступствы дажджу ў Магілёве ліківдуюць 10 адзінак тэхнікі МНС і 7 адзінак тэхнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Выратавальнікі таксама адзначаюць, што падтапленне прыватных хатаў зафіксаванае ў Чавусах на Магілёўшчыне. Акрамя таго размытыя ўчасткі аўтадарожнага палатна на трасе Чавусы-Чэрыкаў і Чавусы-Радамль.