Каля 70 млрд рублёў накіруюць на развіццё Белавежскай пушчы

Каля 70 мільярдаў рублёў будзе накіравана на развіццё нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Брэсцкую вобласць.  Нагадаем, у наступным годзе пушча адзначыць сваё 600-годдзе і цяпер ідзе падрыхтоўка да запланаваных святкаванняў.

Лукашэнка заклікаў больш актыўна развіваць турыстычныя аб'екты ў Белавежскай пушчы, а таксама працягнуць працу па добраўпарадкаванні лясных тэрыторый. Як паведамляе тэлеканал ОНТ, летась пушчу наведалі 190 тысяч чалавек.