Каля 80% экспарту сельгаспрадукцыі прыпадае на Расію
На долю Расіі прыпадае 80% экспарту беларускай сельгаспрадукцыі. Пра гэта паведаміў на паседжанні круглага стала дырэктар Цэнтру аграрнай эканомікі НАН Беларусі Валеры Бельскі. Паводле ягоных словаў, у адносінах з Расеяй яшчэ існуе мноства праблемаў. "Не ўзгадніўшы нашыя тарыфы і правілы рэгуляваньня знешняга гандлю, гаварыць пра стварэньне мытнага звязу пакуль рана, як рана гаварыць і пра свабоднае перамяшчэнне тавараў у рамках гэтага звязу” – лічыць экспэрт. Паводле Бельскага, у Расіі і Беларусі дзейнічаюць дзясяткі абмежаванняў на вольны гандаль адно з адным, да таго ж розная падаткавая нагрузка на сельскую гаспадарку. У Беларусі яна ўтрая вышэйшая.