Каля 90% пад'ёмных кранаў у Беларусі не прыдатныя для працы?
Каля 90% пад'ёмных кранаў, якія эксплуатуюцца ў беларускіх арганізацыях, цалкам выпрацавалі свой тэрмін службы. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення па наглядзе за пад'ёмнымі будынкамі дэпартамента па бяспечным вядзенні прац у прамысловасці і атамнай энергетыцы МНС Аляксей Шчаглоў. Паводле яго слоў, некаторыя краны выпрацавалі нават па 2-3 тэрміны.
Дарэчы, тэрмін службы аўтамабільнага пад'ёмнага крана складае 10 гадоў, а вежавага - 10-12 гадоў. Як паведаміў Шчаглоў, усяго ў Беларусі эксплуатуецца больш за 15,5 тысяч пад'ёмных кранаў, 14 200 з якіх адпрацавалі свае тэрміны службы.
Прычым, што датычыцца вежавых кранаў, то толькі ў 38 з іх яшчэ не скончыўся тэрмін.
Тым не менш, па словах Шчаглова, прычынай усіх выпадкаў надзвычайных здарэнняў з кранамі з’яўляецца “чалавечы фактар” - парушэнне норм бяспекі.
“Інтэрфакс”