Каля Адміністрацыі прэзідэнта адбылася сур'ёзная аўтааварыя (фота)

На скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Янкі Купалы адбылася аварыя з удзелам двух грузавікоў і легкавушкі. Ёсць пацярпелыя. Як адзначае сайт "Руль.by", здарэнне адбылося напярэдадні паседжання па правілах дарожнага руху 13 верасня. Вінаваўцам ДТЗ стаў грузавік ЗІЛ, у якога адмовіла тармазная сістэма. Машына пры гэтым спускалася па вуліцы Карла Маркса ад будынку Адміністрацыі. Кіроўца паспрабаваў павярнуць на вуліцу Янкі Купалы ў бок цырку, але зачапіў новенькую Аўдзі. Потым ЗІЛ на поўнай хуткасці ўляцеў у самазвал МАЗ.



Ад удару 25-гадовы грузавік проста "склаўся". Кіроўца з цяжкімі траўмамі трапіў у лякарню.