Каля Брэста 5 гадзін гарэў нафтаправод “Дружба”

Толькі каля 2-й гадзіны ночы 23 снежня пажарным удалося ліквідаваць пажар на месцы разліву нафты з нафтаправода “Дружба” каля вёскі Грушаўка ў 20 кіламетрах ад Брэста. ФОТАРЭПАРТАЖ
Па словах супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сітуацый, нафтаправод загарэўся каля дваццаці адной гадзіны вечара напярэдадні. Прычыны загарання будзе ўстанаўліваць камісія.

На пажары налічвалася каля паўсотні адзінак спецтэхнікі.

Нагадаем, нафтаправод быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1964 годзе, праз 10 гадоў праклалі паралельную нітку большага дыяметра “Дружба-2”. Штогод па нафтаправодзе пракачваецца 70-80 мільёнаў тон нафты. Гэта не першая аварыя на гэтым нафтаправодзе. Эксперты вызначаюць тэрмін працы трубаправодаў у 30-40 гадоў.