Каля Дома ўраду ў Мінску патрабавалі амніставаць палітзняволеных

Акцыя з патрабаваннем амніставаць палітзняволеных прайшла ўчора вечарам у Мінску каля Дома ўраду.
Восем актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" трымалі расцяжку "Амністыю ўдзельнікам "Працэса 14-ці!" і скандавалі "Амністыю!". Праз некалькі хвілін маладыя людзі былі затрыманыя, іх адпусцілі праз некалькі гадзінаў без складання пратаколаў, паведамляе "Хартыя-97".

Нагадаем, сёння Палата прадстаўнікоў будзе разглядаць у двух чытаннях законапраект "Аб амністыі".