Каля ГУМа ладзіцца мега-пікет апазіцыйных кандыдатаў
29 кастрычніка, у апошні дзень збору подпісаў, дэмакратычныя сілы ладзяць мега-пікет. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар кампаніі "Гавары праўду" Юлія Рымашэўская. Мерапрыемства адбудзецца каля ГУМа - гэта самае папулярнае месца, адзначаюць зборшчыкі подпісаў. Тут збяруцца прадстаўнікі розных дэмакратычных сіл.
Рымашэўская: "З аднаго боку, мы збіраемся прадэманстраваць нашае стаўленне да пікетаў, да збору подпісаў як важнай часткі выбарнага працэсу для нашага грамадства. З іншага боку, мы спадзяемся, што гэта першы крок да яднання дэмакратычных сіл Беларусі. І што гэта - толькі першы крок на шляху да пошуку адзінага кандыдата".
У ініцыятыўнай групе Някляева кажуць, што ў мега-пікеце паўдзельнічаюць зборшчыкі подпісаў з розных рэгіёнаў. Потым яны ўрачыста звернуць "кругласуткавы" намёт "Пікет 24", які існаваў з 12 па 29 кастрычніка.
Спн.Рымашэўская дадала, што на сустрэчы абяцалі прысутнічаць усе прадстаўнікі дэмакратычных сіл, акрамя Алеся Міхалевіча.