Каля Лядовага палацу ў Баранавічах пабудуюць яшчэ адзін палац
Палац водных відаў спорту пабудуюць у Баранавічах каля Лядовага палацу, які быў урачыста адчынены напярэдадні Новага года. Пра гэта паведаміў старшыня баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі. Як нагадвае сайт intex-press.by, з просьбай пабудаваць у горадзе Палац водных відаў спорту на адкрыцці Лядовага палацу да кіраўніка дзяржавы звярнуліся чальцы нацыянальнай каманды па плаванні. Паводле слоў Дзічкоўскага, рашэнне пра будаўніцтва новага спартыўнага аб'екту ў Баранавічах ужо прынятае. Яно пачнецца ў красавіку 2010-га.
Аляксандр Лукашэнка даў указанне старшыням Нацбанку Пятру Пракаповічу і брэсцкага аблвыканкаму Канстанціну Сумару вызначыць крыніцы фінансавання гэтага будаўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка даў указанне старшыням Нацбанку Пятру Пракаповічу і брэсцкага аблвыканкаму Канстанціну Сумару вызначыць крыніцы фінансавання гэтага будаўніцтва.