Каля мінскай ратушы пройдзе малітва за Беларусь з удзелам Рымашэўскага

Сёння ў Мінску на плошчы Свабоды адбудзецца малітва за Беларусь. Сярод іншых у ёй прыме ўдзел кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў каардынатар ініцыятывы "Малітва за Беларусь" Аляксей Шэін.  Па яго словах, малітва за Беларусь аб’ядноўвае хрысціянаў з розных канфесіяў, якія сёння будуць маліцца за справядлівыя выбары:

Шэін: “У гэтай ініцыятыве аб’яднаныя хрысціяне з розных канфесіяў, якія моляцца за Беларусь. Людзі, якія там збяруцца, будуць маліцца за прэзыдэнцкія выбары, за тое, каб яны былі справядлівымі, за праўду, за свабоду, за справядлівасць ў нашай краіне. Будзе там таксама кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.