Каля трохсот паломнікаў з Польшчы ідуць праз Беларусь у Вільню

Каля трохсот паломнікаў з Польшчы ўдзельнічаюць у пілігрымцы, прысвечанай абразу Маці Божай Вастрабрамскай. Учора яны перайшлі пешшу польска-беларускую мяжу і ідуць у Вільню.  Вернікі спяваюць рэлігійныя песні і моляцца за яднанне трох народаў – беларускага, польскага і літоўскага. Па дарозе да калоны далучаюцца вернікі з Беларусі.

Арганізатары пілігрымкі мяркуюць, што беларуска-літоўскую мяжу будуць пераходзціь ужо каля пяцісот вернікаў-каталікоў. Агулам паломнікі пройдуць каля 250 кіламетраў, адзначае ОНТ.   

Нагадаем, што абраз Маці Божай Вастрабрамскай – адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі і Літвы. Ён знаходзіцца ў віленскай Вострай браме. Адносіцца да тыпу выявы Багародзіцы без дзіцятка ў руках. Абраз шануецца хрысціянамі ўсіх канфесіяў.