Каментатара звольнілі за "п'яны" рэпартаж (відэа)
Скандал здарыўся на славацкім тэлебачанні. Каментатар Плеснік працаваў на баскетбольным матчы.
Славацкае тэлебачанне 5 лютага звольніла каментатара Плесніка за "п'яны" рэпартаж. Як інфармуе "Прессбол", ён каментаваў баскетбольны матч жаночай Еўралігі паміж славацкім "Кошыцэ" і чэшскім УСК. Плеснік здзівіў гледачоў сваёй "арыгінальнай" манерай рэпартажу. Ён з цяжкасцю вымаўляў прозвішчы баскетбалістак, блытаў час і лік.
Пасля каментатар пачаў распавядаць пра свае адносіны з галоўным трэнерам чэшскай каманды. Толькі перапынак спыніў Плесніка, а ў другім тайме ў эфіры з'явіўся ўжо іншы каментатар.
На развітанне Плесніку падзякавалі за шматгадовую працу на агульнанацыянальным тэлеканале.
Фота: ria.ru