Камунальнікі з Ганцавічаў труцяць Цну фекаліямі
У раку Цну, што пад Ганцавічамі, камунальнікі зліваюць каналізацыйныя воды. “Смурод ад ракі стаіць, як ля адстойніка”, – паскардзіліся мясцовыя жыхары Еўрарадыё. Высветлілася, што ля адстойнікаў за Ганцавічамі ў раку ўпадае труба дыяметрам 50-60 см, з якой у раку цячэ смярдзючая вада. Санэпідстанцыя раіць не есці рыбы з Цны, пакуль не праверыць ваду. На гэта патрэбна 10 дзён.