Камунальшчыкі сабралі з мінчукоў на 30% больш грошай, чым планавалі
На 30% больш запланаванага сабрала з мінчукоў у чэрвені мінская Жыллёва-камунальная гаспадарка. Пераплату спецыялісты тлумачаць вяртаннем даўгоў за мінулыя месяцы.
Як паведамляе БЕЛТА, ужыццё жорсткіх захадаў у дачыненні неплацельшчыкаў дазваляе сталічным камунальшчыкам ужо два месяцы збіраць аплату ў поўным аб'ёме. Сярод гэтых метадаў уздзеяння на людзей называюцца не толькі традыцыйныя сустрэчы і нарады, але і пісьмовыя папярэджанні, наведванні даўжнікоў і нават звароты па дапамогу ў суд.