Кандыдата ў дэпутаты выклікалі на допыт у КДБ

Позна ўвечары 14 красавіка мастоўскаму кандыдату ў дэпутаты Алесю Зарэмбюку ўручылі позву. Апазіцыянера абавязалі з’явіцца зранку 15 красавіка ў Гродзенскае абласное ўпраўленне КДБ. У позве не пазначана па якой справе і ў якасці каго выклікаюць Зарэмбюка. Не ведаў гэтага і міліцыянт, які ўручаў яе.

Нагадаем, што два тыдні таму Зарэмбюк ужо заяўляў, што спецслужбы рыхтуюць супраць яго правакацыі. Па словах Зарэмбюка, на яго хочуць пачаць крымінальныя справы, каб зняць з выбарчай кампаніі. 11 красавіка апазіцыянера затрымалі на 7 гадзінаў на літоўска-беларускай мяжы. Для экспертызы ў КДБ ў яго канфіскавалі фотаапарат.

Нагадаем, Зарэмбюк балатуецца ў Гродзенскі абласны і Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў.