Кандыдатуры на новыя кіруючыя пасады ЕС стануць вядомыя 19 лістапада
Сустрэча лідэраў Еўрасаюза, на якой будуць узгадняцца кандыдатуры на новыя кіруючыя пасады ЕС, пройдзе 19 лістапада. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times прэм'ер-міністр ЕС Швецыі Фрыдэрык Рэйнфельт.
Як паведамляе РИА "Новости", прэм'ер Швецыі, які ўзначальвае выбарчы працэс, падкрэсліў, што пасаду прэзідэнта Еўрасаюза павінен заняць палітык з вопытам кіравання кабінетам міністраў.
"Цалкам відавочна, што існуе вельмі вузкае кола кандыдатаў, куды ўваходзяць былыя і цяперашнія прэм'ер-міністры", — сказаў Рэйнфельт. Раней ён выключыў для сябе магчымасць стаць прэзідэнтам ЕС.
Сярод кандыдатаў на вядучыя пасады згадваюцца экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр, прэм'ер-міністр Бельгіі Херман ван Рампёй і кіраўнік урада Люксембурга Жан-Клод Юнкер. У спісе таксама былыя прэм'еры Бельгіі і Іспаніі Гі Верхофстат і Феліпе Гансалес, экс-прэзідэнт Ірландыі Мэры Робінсан.
Што тычыцца пасады міністра замежных спраў ЕС, то большасць аналітыкаў кажа пра дзейнага кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі Дэвіда Мілібэнда.
Новыя пасады прадугледжаны Лісабонскім пагадненнем, якое набудзе моц 1 снежня, нагадвае БелаПАН.