Кандыдаты ў прэзідэнты пачнуць выступаць па радыё і TV сёння

Кандыдаты ў прэзідэнты выступяць па радыё і TV з 22 лістапада па 3 снежня. Сёння выступаюць: па радыё — з 6.10 да 6.40 Віктар Цярэшчанка, з 6.40 да 7.10 Яраслаў Раманчук; па тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Віталь Рымашэўскі, з 19.30 да 20.00 Алесь Міхалевіч.

Акрамя таго, кандыдаты ў прэзідэнты змогуць прыняць удзел у дэбатах, якія пройдуць: па тэлебачанні — 4 снежня з 17 да 18 гадзін; па радыё — 5 снежня ў такі ж час. Дэбаты будуць весціся ў прамым эфіры. Кандыдаты ўдзельнічаюць у іх па жаданні.