Кангрэс ЗША дазволіў пастаўкі зброі сірыйскім паўстанцам
Складанае рашэнне было прынята пасля доўгіх дэбатаў.
Прыхільнікі сірыйскай апазіцыі мяркуюць, што пастаўкі лёгкай стралковай зброі і боепрыпасаў да яе могуць пачацца ўжо ў жніўні. Акрамя гэтага ЗША распрацавалі план абмежаваных дыстанцыйных удараў па аб'ектах сірыйскай арміі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Нагадаем, што ўзброены канфлікт паміж уладамі Сірыі і паўстанцамі працягваецца з сакавіка 2011 года. З лета 2012 сутыкненні ператварыліся ў поўнамаштабную вайну. За гэты час у краіне загінулі больш за 100 тысяч чалавек.
Тым часам сусветная супольнасць падзялілася ў сваіх упадабаннях. Расія і Кітай прызнаюць легітымнасць ўлады прэзідэнта Башара Асада. ЗША і ЕС лічаць законным прадстаўніком інтарэсаў сірыйскага народа аб'яднаны камітэт апазіцыі.