Канстытуцыя Косава сёння набыла моц
Канстытуцыя Косава набыла моц ад 15 чэрвеня. Чакалася, што з гэтага дня адміністрацыйныя функцыі ў новай краіне будуць перададзеныя ад ААН да Еўрасаюза, аднак з-за націску Масквы ў Радзе Бяспецы ААН размяшчэнне ў Косове еўрапейскай місіі EULEX пастаўлена пад сумнеў. 12 чэрвеня генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун накіраваў прэзідэнту Косова Фатміру Сейдыу ліст, у якім утрымліваюцца прапановы аб рэфармаванні місіі ААН у
краіне (UNMIK). Генсек ААН прапануе ўвесці часавыя абмежаванні на знаходжанне UNMIK, але захаваць мандат ААН на нявызначаны тэрмін на тэрыторыі сербскіх анклаваў у Косове. Парламент Косава прыняў Канстытуцыю 9 красавіка. Паводле Канстытуцыі, Косава з'яўляецца "незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай, адзінай і непадзельнай" краінай. Афіцыйны дакумент таксама сцвярджае, што Косава ставіць мэту стварыць "вольную, дэмакратычную, свабодалюбную краіну, якая стане Радзімай для кожнага жыхара". Нагадаем, Косава незалежнасць 17 лютага 2008 г. Пасля гэтага Косава прызналі каля 40 дзяржаваў, у тым ліку ЗША, Брытанія, Францыя, Нямеччына. У той жа час афіцыйны Белград працягвае лічыць Косава сербскай правінцыяй, яе падтрымліваюць Расія і Кітай.
РБК