Кантрабанду на паўмільярда беларускіх рублёў везлі ў Беларусь на 2 вазах

Некалькі дзён таму на беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі кантрабанду, якую перавозілі на двух конных вазах з Украіны ў Беларусь. Эксперты ацанілі яе больш як на паўмільярда рублёў. "Здабычай" пінскіх памежнікаў сталі цялячыя тушы і фурнітура. Тушы были ацэненыя на Br22 млн, фурнітура — на Br522,9 млн. А затрыманыя вазы каштавалі разам Br800 тыс.

Як паведамляе "Інтэрфакс", пры затрыманні кантрабандных вазоў была ўжытая зброя, бо парушальнікі спрабавалі адбіць груз. Пры спробе затрымання кантрабандысты ўцяклі.