Капітан з карабля, захопленага самалійскімі піратамі, вяртаецца ў Беларусь

Матросы з карабля "Тай Юніён 3", якія правялі чатыры з паловай месяцы ў палоне ў піратаў, вярнуліся ў Расію. Як адзначае Regions.ru, апошні тыдзень яны былі ў генеральным консульстве Расіі на Сейшэльскіх выспах, а потым праз Катар прыбылі ў Маскву.  20 матросаў паедуць у Калінінград, а капітан судна Сяргей Харлан адправіцца дадому – у Беларусь. Яшчэ два матросы застаюцца ў Маскве.

Нагадаем, 29 кастрычніка самалійскія піраты захапілі рыбалавецкі карабель "Thai Union 3". Экіпаж складаўся з 27 чалавек. 23 з іх былі грамадзянамі Расіі, усе з Калінінграда. Яшчэ два матросы прадстаўлялі Філіпіны, яшчэ двое - Гану.