Капітанам беларускіх алімпійцаў у Ванкуверы будзе Дзмітры Дашчынскі
Капітанам беларускай алімпійскай каманды на зімовых Гульнях у Ванкуверы будзе фрыстайліст Дзмітры Дашчынскі. Як адзначае БЕЛТА, выбар на карысць Дашчынскага тлумачыцца тым, што ён самы тытулаваны алімпіец у нашай камандзе. Ён двойчы станавіўся прызёрам Гульняў: у Нагана-1998 заваяваў бронзу, у Турыне-2006 - срэбра, а ў 2001 і 2007 гадах быў віцэ-чэмпіёнам свету. Па колькасці ўзнагародаў ён можа параўнацца хіба што з іншым фрыстайлістам - бронзавым прызёрам Алімпіяды-2002 і чэмпіёнам свету-2001 Аляксеем Грышыным.
Зрэшты, капітан, як і ўся каманда фрыстайлістаў, не прыме ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця Гульняў, якая пачнецца ў 4 гадзіны раніцы 13 лютага па беларускім часе. Нашы лыжныя акрабаты прыбудуць да месца змаганняў са збору ў Мон-Габрыэле толькі 14 лютага.
Чакаецца, што сцяг беларускай каманды на парадзе адкрыцця будзе даверана несці хакеісту Алегу Антоненку. Наша хакейная зборная, якая ў другім таварыскім матчы ў Вініпэгу 11 лютага прайграла швейцарцам (2:6), у сувязі з затрымкай рэйса прыляцела ў Ванкувер толькі познім вечарам 11 лютага па мясцовым часе.