Капскі: Усе беларускія футбольныя клубы стратныя
Усе беларускія клубы стратныя. Такое меркаванне ў інтэрв’ю карпаратыўнаму блогу “Альфа-Банка” выказаў кіраўнік барысаўскага БАТЭ Анатоль Капскі.
На пытанне пра рэнтабельнасць беларускіх клубаў Капскі адзначыў:
Анатоль Капскі: “Стараемся, каб выдаткі і даходы былі збалансаваныя. З улікам еўрапоспехаў наш клуб сёння мае, напэўна, лепшы паказчык па эфектыўнасці. Але для гэтага трэба працаваць і панесці шмат затратаў.
Больш пужае не тое, што нашы клубы стратныя (а я думаю, што ўсе клубы ў Беларусі стратныя). Пужае тое, што ў большасці менеджэраў няма псіхалогіі менавіта менеджэра, чалавека, які гатовы працаваць, зарабляць, рыхтаваць і рэалізоўваць нейкія праекты. У нашых менеджэраў псіхалогія прасіцеляў.
Больш за тое, калі мы пачынаем весці перамовы з некаторымі клубамі аб пакупцы футбалістаў, яны не задумваюцца пра тое, што ім прапаноўваюць грошы, якія яны, магчыма, нідзе не заробяць.
Яны проста лічаць, што гэтыя грошы плаціць улада, гэтыя грошы яны проста атрымаюць за кошт указу аб дзяржаўнай падтрымцы футбольных клубаў. Зарабляць ніхто не думае”.