Капыльскія чыноўнікі распачалі падрыхтоўку да апазіцыйных акцый

У горадзе Капыль Мінскай вобласці школьнікаў не пускаюць на акцыі апазіцыі.  У навучальных установах прайшлі адмысловыя сходы, на якіх настаўнікам было загадана прадухіліць знаходжанне іх вучняў у Мінску на Еўрапейскім і Сацыяльным маршах адпаведна 14 кастрычніка і 4 лістапада.

У гэтыя дні капыльскім школьнікам рэкамендуюць сядзець дома. Настаўнікаў папярэдзілі пра персанальную адказнасць за паводзіны сваіх вучняў.

Варта адзначыць, што пакуль мінскія ўлады яшчэ не прынялі рашэння наконт правядзення згаданых апазіцыйных акцый у сталіцы, але капыльскія чыноўнікі ўжо называюць іх “несанкцыянаванымі”.

Наша ніва