Карольчык-Правалінская і Астапчук выйшлі ў фінал чэмпіянату свету

Беларускія штурхальніцы ядра Яніна Карольчык-Правалінская і Надзея Астапчук выйшлі ў фінал спаборніцтваў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Японіі.  Карольчык-Правалінская, якая вярнулася ў вялікі спорт пасля чатырохгадовага перапынку, паказала восьмы вынік у кваліфікацыі – 18 метраў 52 сантыметра. Дзейная чэмпіёнка свету Астапчук штурхнула ядро на 18 метраў 23 сантыметра і была толькі 12-й.

Адзначым, што фінал адбудзецца сёння вечарам.  

БелаПАН