Картку Wi-Fi без пашпарту ўжо не купіш
Беларускі інтэрнэт перастае быць ананімным. Кампанія “Белтэлекам” абвясціла новыя ўмовы абслугоўвання інтэрнэт-карыстальнікаў у сэрвісных пунктах. Ад 1 ліпеня ўсе ахвочыя працаваць у інтэрнэце павінны будуць паказаць адміністратару свае пашпарты. Акрамя таго, без пашпарта карткі Wi-Fi цяпер таксама не купіш. Такое ж правіла будзе дзейнічаць і ў прыватных інтэрнэт-клубах, паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар “Белтэлекаму” Аляксей Федарынчык. Туды таксама трэба ісці з пашпартам, ці з іншым дакументам, які пацвярджае асобу. Адміністратар інтэрнэт-клубу таксама павінен зафіксаваць пашпартныя дадзеныя карыстальніка. Што тычыцца падлеткаў да 16 год, якія яшчэ не атрымалі пашпарт, то спадар Федарынчык не змог адказаць на пытанне, ці можна іх пускаць у інтэрнэт. Гэтае пытанне трэба задаваць заканадаўцу, сказаў ён.
"Белтэлекам" такім чынам спасылаецца на ўказ №60, які пачаў дзейнічаць сёння.
"Белтэлекам" такім чынам спасылаецца на ўказ №60, які пачаў дзейнічаць сёння.