Кастусёў адправіў свае падарункі Колю Лукашэнку па пошце
Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адправіў па пошце свае падарункі Мікалаю Лукашэнку. Пра гэта ён заявіў 8 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамляе БелаПАН. 1 снежня падчас свайго другога звароту да грамадзян па тэлебачанні Кастусёў паабяцаў перадаць малодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі бел-чырвона-белы сцяг, герб "Пагоня" і беларускамоўны буквар.
Як сказаў Кастусёў, гэтыя падарункі былі высланы на адрас рэзідэнцыі прэзідэнта: Мінск, Карла Маркса, 38, паколькі месца жыхарства Колі Лукашэнкі Кастусёў не ведае.
Як сказаў Кастусёў, гэтыя падарункі былі высланы на адрас рэзідэнцыі прэзідэнта: Мінск, Карла Маркса, 38, паколькі месца жыхарства Колі Лукашэнкі Кастусёў не ведае.